Днямі сустрэў гітарыста Піта Паўлава. Мы папілі зялёнай гарбаты ў кавярні “Кафеін”. Піт прапанаваў мне напісаць, калі напішацца, тэкст для ягонага гурта GARADZKIJA. Калі не напішацца для гурта, дык проста напісаць тэкст. Напісалася такое:
Шэрая праўда
У чорным чорным горадзе,
Дзе людзі людзям – ворагі.
На чорнай чорнай вуліцы,
Дзе дом да дома туліцца.
У чорна-чорнай кватэры
Ёсць чорна-чорныя дзверы.
Там, за дзвярыма, стаіць шкілет.
Ён ведае праўду пра гэты свет.
Пайдзі на тую вуліцу,
Дзе дом да дома туліцца,
Там у шкілета ты праўду спытай
Шкілет табе скажа: “Аддай!
Аддай маё сэрца! Аддай!”
У шэрым шэрым горадзе,
Дзе людзі людзям – ворагі.
На шэрай шэрай вуліцы,
Дзе дом да дома туліцца.
У шэра-шэрай кватэры
Ёсць шэра-шэрыя дзверы.
Там, за дзвярыма, стаіць шкілет.
Ён ведае праўду пра гэты свет.
Пайдзі на тую вуліцу,
Дзе дом да дома туліцца,
Там у шкілета ты праўду спытай
Шкілет табе скажа: “Аддай!
Аддай маё сэрца! Аддай!”
У белым белым горадзе,
Дзе людзі людзям – ворагі.
На белай белай вуліцы,
Дзе дом да дома туліцца.
У бела-белай кватэры
Ёсць бела-белыя дзверы.
Там, за дзвярыма, стаіць шкілет.
Ён ведае праўду пра гэты свет.
Пайдзі на тую вуліцу,
Дзе дом да дома туліцца,
Там у шкілета ты праўду спытай
Шкілет табе скажа: “Аддай!
Аддай маё сэрца! Чырвонае сэрца аддай!”